17 снежня у 10:00 ПК МТЗ – З’езд БХД

14 снежня 2011 09:42  |  Галоўныя навіны

17 снежня ў 10:00 у Палацы культуры МТЗ распачнецца чацвёрты Устаноўчы З’езд Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.

 

На З’ездзе плануееца зацвердзіць стратэгію дзеянняў БХД на 2012-2013 гады, выбраць новае кіраўніцтва (чакаюцца змены), падрыхтаваць дакументы на рэгістрацыю, вырашыць пытанне ўдзелу ці не ўдзелу БХД у палітычных кампаніях.

 

На З’езд запрошаныя іерархі и святары хрысціянскіх цэркваў, лідары беларускай апазіцыі, кіраўнікі грамадскіх рухаў. З канцэртам у падтрымку палітвязняў выступіць Лявон Вольскі.

 

БХД запрашае усіх жадаючых прыняць удзел у якасці госця ў З’ездзе і дабрачынным канцэрце. Нагадаем, што для гэтага патрэбна будзе зарэгістравацца ў якасці госця перад пачаткам. Можна таксама зарэгістравацца загадзя па тэлефоне 8-029-167-34-35 (Velcom) ці праз мэйл [email protected] і атрымаць запрашэнне. Па гэтых жа кантактах можна даведацца, як стаць заснавальнікам БХД.

 

Дэвізам З’’езду БХД абраны лозунг “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам!”.

Болей навін