Беларускія актывісты сустрэнуцца з намеснікам генпракурора Польшчы (фота)

14 снежня 2011 14:01  |  Палітыка

Сустрэча з Робертам Гернандам адбудзецца 16 снежня а 11 гадзін.


З боку беларускіх арганізацый у сустрэчы прымуць удзел прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Анатоль Міхнавец і Андрэй Жукавец, прадстаўнік Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Шчэкарэвіч.

 

На сустрэчы плануецца абмеркаваць факты парушэння правоў актывістаў беларускай апазіцыі ў Польшчы. А менавіта рашэнне пракуратуры ў Быдгашчы пра забарону бел-чырвона-белага сцяга і шматгадовы пераслед беластоцкай пракуратурай Андрэя Жукаўца. Таксама беларусаў цікавіць, чаму дагэтуль не былі пакараныя супрацоўнікі Генпракуратуры Польшчы, адказныя за перадачу банкаўскіх звестак праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

 

Сустрэцца з актывістамі Роберт Гернанд згадзіўся пасля супольнага ліста ў польскую генпракуратуру ад Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”, “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі”, “Маладога Фронту”, Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” і “Еўрапейскай Беларусі”. 

 

Болей навін