Таццяна Севярынец абскардзіла прысуд за Народны сход
Віцебская абласная каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Таццяна Севярынец абскардзіла прысуд, вынесены ёй 6 снежня за правядзенне Народнага Сходу ў Віцебску.
14 снежня яна разам са сваёй паплечніцай па правядзенні Народнага Сходу Ірынай Яскевіч падала скаргу ў Віцебскі абласны суд на рашэнне Кастрычніцкага суда Віцебска.
Нагадаем, што 6 снежня суддзя Іна Грабоўская прысудзіла Таццяне Севярынец штраф у памеры 25 базавых велічыняў (875 тысячаў рублёў) за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі паводле артыкулу 23.34, а яе паплечціны па правядзенні Народнага Сходу Ірыне Яскевіч – 22 базавых.
– Для нашай дзяржавы, якая зараз пакутуе ад крызісу, штрафы апазіцыйных дзеячоў – самы надзейны сродак папаўнення дзяржбюджэту, – адзначыла тады Таццяна Севярынец.