У гадавіну нараджэння Багдановіча пастаўскія вучні атрымалі прызы ад сябраў БХД

14 снежня 2011 16:45  |  Грамадства

Днямі ў Паставах у раённым доме культуры адбылася вечарына, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

 

Удзел у вечарыне ўзялі вучні 3-5 класаў мясцовых школаў. Пераможцы адмысловай віктарыны атрымалі адмысловыя прызы, набытыя на ахвяраванні сябраў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

 

Пра гэта паведаміла віцебская абласная каардынатарка аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец.

Болей навін