У Менску створана гарадская суполка пенсіянераў БХД

15 снежня 2011 12:12  |  БХД

Напярэдадні Устаноўчага з’езда Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Менску створана гарадская суполка пенсіянераў – людзей, якія падтрымліваюць арганізацыю і актыўна дапамагаюць у канкрэтных справах. Пра магчымыя накірункі дзейнасці распавяла Людміла Рыжыкава, якую 12 прысутных на сходзе і абралі старшынёй.

 

Такія суполкі існуюць у многіх дэмакратычных партыях заходніх краін, яны традыцыйна ўплывовыя і досыць аўтарытэтныя.

 

Удзельнікі сходу выказалі свае думкі адносна таго, чым можна дапамагчы пажылым людзям сталіцы. Старасць хоць і не радасць, але і яна можа быць годнай.

 

Дэлегатам на з’езд ад суполкі вылучана Надзея Іюльская (Ленінскі раён).

 

Болей навін