У Берасці затрымалі Змітра Шурхая і Алеся Чаркашына

15 снежня 2011 13:23  |  Галоўныя навіны

15 снежня на ўездзе ў Берасце супрацоўнікі ДАІ затрымалі абласнога каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Змітра Шурхая і кіраўніка БХД па Берасці Алеся Чаркашына.

 

Актывісты вярталіся з Кобрына пасля паездкі па Берасцейскай вобласці. Як сказаў  маёр міліцыі Грыцько, які іх затрымліваў, аўтамабіль, на якім ехалі сябры БХД, нібы знаходзіцца ў вышыку па падазрэнні ў тым, што ён збіў пешахода ў Менску.

 

Зараз актывістаў даставілі ў Маскоўскі РАУС Берасця нібыта для экспертызы. “Што будзе далей – пабачым”, – адзначыў Зміцер Шурхай.

 

Сваё затрыманне ён звязвае з Устаноўчым з’ездам БХД, які мае адбыцца 17 снежня ў Менску. “Магчыма, нас затрымаюць на трое сутак для высвятлення асобаў, магчыма, яшчэ што-небудзь прыдумаюць. А магчыма, гэта проста спроба ціску на нас напярэдадні з’езду”, – лічыць ён.

Болей навін