Галіна Каржанеўская: не перастаю здзіўляцца адданасці нашых сяброў
Нягледзячы на слату і холад, у нас зараз гарачы час – падрыхтоўка да Устаноўчага з’езда. Найгалоўная праца — сустрэчы з людзьмі, з тымі, хто застаўся верны ідэалам хрысціянскай дэмакратыі, хто не зняверыўся і не апусціў рукі.
Пра свае ўражанні ад такіх сустрэч расказвае ў сваім блогу пісьменніца, сябра аргкамітэту па стварэнні партыі Галіна Каржанеўская.
“Наша грамадскае аб’яднанне зноў выказвае гатоўнасць стаць масавай партыяй, быць прызнаным як партыя. Не буду ўтойваць: ёсць і такія, што адхіснуліся, хто элементарна запалоханы. Але большасць – з намі!”, – адзначае яна.