Сяргей Каваленка: мяне хочуць пасадзіць на паўгады (відэа, фота)
Віцебскага актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленку, які зараз адбывае тры гады “хіміі”, могуць пакараць дадатковым арыштам на паўгады. Пра гэта ён паведаміў прэсавай службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Як распавёў актывіст, паводле атрыманай ім інфармацыі, да яго могуць ужыць арт. 415 Крымінальнага кодэкса пасля таго, як яго асудзяць па сфабрыкаваных у міліцыі адміністратыўных справах. “Калі мяне арыштуюць, то я адразу абвяшчу галадоўку і буду галадаць пакуль не памру. Што з імі тады будзе? Я іх не баюся. Калі б я хацеў, я б ужо даўно выехаў з Беларусі. Але я прынцыпова гэта не збіраюся рабіць, бо гэта мая радзіма. Я да канца буду адстойваць годнасць сваёй сям’і сваёй, сваёй краіны і сваёй нацыі”, – адзначыў Сяргей Каваленка.
14 снежня над актывістам адбыўся суд за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на даху крамы “5 элемент”. Але, верагодна, праз адсутнасць доказаў паседжанне было перанесенае 26 снежня. “Міліцыянты набралі нейкіх фота і відэа з інтэрнэту на песню “Грай” Ляпіса Трубяцкога і заяўляюць, што гэта я павесіў сцяг. Але ж доказаў у іх ніякіх няма. Так, я там бегаю на відэа, але ж гэта не значыць, што я павесіў сцяг. Можа гэта зрабіў Сяргей Міхалок, які таксама там ёсць, ці міліцыянты, што скочуцт там у чорным. Мяне хлопцы папрасілі, каб я прабег на камеру, і я гэта зрабіў. Дарэчы, у судзе смяяліся з таго, як на гэтым відэа Лукашэнка танчыць з Веркай Сярдзючкай”, – паведаміў сябар КХП-БНФ.
22 снежня над Сяргеем Каваленкам павінен таксама адбыцца суд за абразу, якую ён нібыта нанёс інспектарцы Н.У.Шылінай. “Гэта поўная хлусня. Гэтыя міліцыянты самі толькі матам і размаўляюць, а меня вінавацяць, што я іх абражаў”, – падкрэсліў ён.
Актывіст таксама распавёў, што на яго ўвесь аказваецца ўціск. Так, міліцыянты прыходзяць да яго дадому па некалькі разоў на дзень і нават у ночы, у той час як у Сяргея Каваленкі двое малых дзетак, якім не даюць спакойнага жыцця. Таксама, па яго словах, міліцыянты падманам змушаюць яго адмовіцца ад залішняй працы, кажучы, што гэта забаронена заканадаўствам. Апроч таго, міліцыянты спрабуюць забраць ягоную медычную картку, каб даведацца аб яго здароўі.
“Мяне хочуць скарыць, хочуць паставіць на калені, каб я іх слухаўся. Але ж я не збіраюся гэтага рабіць, я буду па-ранейшаму ладзіць акцыі і вытраўліваць з усіх іх калгас”, – адзначыў Сяргей Каваленка.
Скаргі і заявы на дзеянні міліцыі, якія пісаў Сяргей Каваленка: