Украінская арганізацыя заклікала падтрымаць Яўгена Васьковіча

16 снежня 2011 07:53  |  Палітыка

“Камітэт вызвалення палітвязняў” заклікаў украінцаў пісаць лісты падтрымкі беларусу Яўгену Васьковічу.

Як паведаміў Еўрарадыё каардынатар арганізацыі Мікола Каханоўскі, на гэты момант галоўным з’яўляецца наладжванне кантакту з беларускім палітвязнем.

 

Каханоўскі: ”Аб гэтым хлопцы мне распавёў Вячаслаў Сіўчык. Пашукаў у інтэрнэце інфармацыю аб Яўгене і яго справе. Ну і разабраўшыся ў сітуацыі, наколькі дазваляюць магчымасці, на сходзе арганізацыі было прынята рашэнне, што мы будзем дапамагаць мужнаму хлопцу, беларускаму палітвязню. Таму вырашылі пачаць з таго, што цяпер практычна можна зрабіць. Менавіта пісаць лісты падтрымкі Яўгену самім і заклікаць той ж самае зрабіць іншых неабыякавых украінцаў. І паспрабаваць такім спосабам наладзіць з ім пастаянную сувязь, а далей будзем ужо дзейнічаць па сітуацыі ў адпаведнасці з тымі патрэбамі якія будуць узнікаць”.

 

Нагадаем, што Яўген Васьковіч быў асуджаны на сем гадоў турмы строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў падпале дзвярэй будынка КДБ у Бабруйску.

 

Напісаць ліст Яўгену Васьковічу можна па адрэсе: 212011, г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4.

Болей навін