У Беларусі з’явіцца сваё «Радыё Марыя» (відэа)

16 снежня 2011 08:42  |  Грамадства

Каталіцкі касцёл ў Беларусі рыхтуецца да адкрыцця «Радыё Марыя», якое будзе вяшчаць па-беларуску 24 гадзіны ў суткі.

 

Праекту паспрыяў сёлетні візіт у Беларусь старшыні Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскупа Клаўдыа Марыі Чэллі з Ватыкана.

Пра гэта паведаміў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас сустрэчы з журналістамі напярэдадні Раства.

 

 

Магчымасць стварэння «Радыё Марыя» ў Беларусі абмяркоўвалася ў маі 2011 г. на сустрэчы міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага і арцыбіскупа Чэлі.

 

«Радыё Марыя» заснавана ў 1983 г. у Мілане. Сёння яго слухаюць жыхары 53 краін свету.

Сярод слухачоў «Радыё Марыя», якое ўжо некалькі гадоў вяшчае і ў Расіі, не толькі католікі, але і людзі іншых веравызнанняў, што спрыяе вядзенню дыялога ў духу ўзаемнай павагі і развіццю ўзаемаразумення ў грамадстве.

Болей навін