Сёньня суд над Зьмітром Шурхаем і Алесем Чаркашыным
Суд Маскоўскага раёну Берасьця плянуе разгледзіць адміністрацыйныя справы супраць каардынатараў БХД Зьмітра Шурхая і Алеся Чаркашына. На Шурхая і Чаркашына склалі пратаколы за брыдкаслоўе. Ноч яны правялі ў пастарунку.
Каардынатар аргкамітэту БХД па БерасьцейшчынеЗьміцер Шурхай разам з кіраўніком аргкамітэту па Берасьці Алесем Чаркашыным 15 сьнежня былі ў працоўнай паездцы па вобласьці: езьдзілі ў Кобрын, рыхтуючыся да заплянаванага зьезду БХД. На зваротным шляху іх затрымалі супрацоўнікі ДАІ, якія мелі падазрэньне, што аўтамабіль Алеся Чаркашына датычны да ДТЗ . Шурхая і Чаркашына даставілі ў Маскоўскі РАУС, нібыта, каб правесьці экспэртызу аўтамабіля. Аднак потым на іх склалі пратакол за брыдкаслоўе.