Царква заступілася за бабруйскіх актывістаў
Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім вырашыў заступіцца за актывістаў АГП, якіх судзяць за тое, што 2 лістапада яны выйшлі са свечкамі са Свята-Нікольскага храма і паспрабавалі прайсці да памятнага знаку ахвярам палітычных рэпрэсій на плошчы Перамогі ў Бабруйску.
Міліцыя расцаніла гэтыя дзеянні як несанкцыянаванае мерапрыемства і аформіла адміністрацыйныя пратаколы. Дзікасць абвінавачванні, падобна, абурыла царкоўных кіраўнікоў. Біскуп Серафім нават дабраславіў настаяцеля Свята-Нікольскага храма для падтрымкі «абвінавачаных» у судзе. Судовы працэс пройдзе 16 снежня.
У несанкцыянаванай акцыі са свечкамі абвінавачваюцца актывісты Алена Тоўсцік, Дзмітрый Тоўсцік, Арцём Мархасеві Марына Іванова.