Валерыя Ганчарэнку, які ў сухотным шпіталі абвясціў галадоўку, забралі ў міліцыю

16 снежня 2011 15:33  |  Грамадства

Прыхільніка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Валерыя Ганчарэнку, які 12 снежня абвясціў галадоўку ў Багушоўскім абласным сухотным шпіталі (Віцебская вобласць), 16 снежня забралі ў міліцыю.

 

Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміў сусед Валерыя Ганчарэнкі па палаце. Паводле яго словаў, Валерыя забралі прыкладна а 16-й гадзіне. Прычыны затрымання яму невядомыя. Пры гэтым ён адзначыў, што медперсанал шпіталю на затрыманне ніяк не рэагаваў, як, у прынцыпе, і на самы галадоўку.

 

Нагадаем, што хворы на адкрытую форму сухотаў інвалід другой групы Валер Ганчарэнка, які ў нашай “сацыяльнай краіне” не можа атрымаць годнага лекавання, 12 снежня абвясціў галадоўку. Ён патрабуе паляпшэння ўмоваў лекавання хворых на сухоты.

Болей навін