Віншуем з юбілеем Віктара Рыбачкіна!

18 снежня 2011 09:11  |  БХД

Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” віншуе з 40-годдзем менскага сябра БХД Віктара Рыбачкіна, адказнага актывіста, шчырага верніка, бацьку трох дзяцей. 

40-гадовы юбілей Віктара супаў з правядзеннем 4-га ўстаноўчага З’езду БХД, і амаль увесь гэты святочны для сябе дзень Віктар аддана стаяў на варце З’езду ў ахове. 

Жадаем брату Віктару поспехаў ва ўсіх справах, дабраславення для яго сям’і, волі, мужнасці, веры і Божай ласкі.

Браты і сёстры з БХД

 

Віншуем з юбілеем Віктара Рыбачкіна!

Болей навін