Мілінкевіч, Янукевіч і Губарэвіч наведалі Паўла Севярынца
Беларускія дэмакратычныя лідэры Аляксандр Мілінкевіч, Аляксей Янукевіч і Юрась Губарэвіч на выходных наведалі сустаршыню Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца, які знаходзіцца на “хіміі” ў Пружанскім раёне.
Падчас сустрэчы палітыкі абмеркавалі 2012 палітычны год, кампаніі дэмакратычнай апазіцыі і яднанне незалежніцкіх сілаў.
Госці падтрымалі Паўла Севярынца, перадалі яму пачастункі і прывітанні.