Нягледзячы на перашкоды, Лявон Вольскі выступіў на З’ездзе БХД (відэа)
17 снежня адміністрацыя Палацу культуры МТЗ забараніла праводзіць канцэрт салідарнасці з палітвязнямі, на якім меў выступіць Лявон Вольскі.
Прычынай гэтага прадсатўнік адміністрацыі назваў няўзгодненасць праграмы. Адміністрацыя ПК МТЗ адключыла святло, засталося толькі цмянае асвятленне ля сцэны.
Нягледзячы на перашкоды, людзі заставаліся ў залі і крычалі “ганьба”. Лявон Вольскі не разгубіўся і праспяваў пад акустычную гітару без мікрафону.