Віншуем з днём народзінаў Таццяну Шамбалаву!
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя віншуе з 25-годдзем магілёўскую гарадскую каардынатарку БХД, шчырую верніцу Таццяну Шамбалаву.
Актыўная і неабыякавая дзяўчына ўжо зведала ў сваім жыцці рэпрэсіі і пераслед за свае перакананні і чын. Так, за ўдзел у парламенцкіх выбарах Таццяну выключылі з Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Куляшова, а свой мінулы дзень народзінаў Таццяна правяла ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна, арыштаваная за ўдзел у Плошчы-2010. Усе дзесяць сутак арышту мужная дзяўчына трымала галадоўку пратэсту.
Жадаем сястры Таццяне натхнення, дабраславенняў і поспехаў ва ўсіх справах, волі, веры і Божай ласкі, а таксама вольнай Беларусі для Хрыста!
Браты і сёстры з БХД