БХД падала дакументы на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі

20 снежня 2011 16:33  |  Палітыка

Адказны сакратар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Дзяніс Садоўскі 20 снежня падаў у Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю партыі.

 

Заўваг пры прыёме не было. Мінюст мае месяц на праверку дакументаў.

 

“Падрыхтаваць дакументы ў гэты раз было ўжо нескладана. Таму так хутка, на другі дзень пасля З’езду, мы здолелі гэта зрабіць. Адназначна, што ў гэты раў, як і раней рашэнне аб рэгістрацыі будзе палітычным, а не юрыдычным”, – адзначыў Дзяніс Садоўскі.

Болей навін