Абласны суд пакінуў без зменаў прысуд Таццяне Севярынец за Народны Сход
Віцебскі абласны суд 21 снежня пакінуў без зменаў прысуд вынесены за правядзенне Народнага Сходу 8 кастрычніка абласной каардынатарцы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Таццяне Севярынец і яе паплечніцы Ірыне Яскевіч.
Такое рашэнне вынесла суддзя Смалякова. “Мы запыталіся ў суддзі, ці не баіцца яна патрапіць у чорны спіс. На гэта яна адказала, што можа расцаніць нашыя пытанні як абразу суддзі і з гэтай нагоды параіла разысціся”, – адзначыла Таццяна Севярынец.
Нагадаем, што 6 снежня суддзя Іна Грабоўская прысудзіла Таццяне Севярынец штраф у памеры 25 базавых велічыняў (875 тысячаў рублёў) за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі паводле артыкулу 23.34, а яе паплечціны па правядзенні Народнага Сходу Ірыне Яскевіч – 22 базавых.
– Для нашай дзяржавы, якая зараз пакутуе ад крызісу, штрафы апазіцыйных дзеячоў – самы надзейны сродак папаўнення дзяржбюджэту, – адзначыла тады Таццяна Севярынец.