АГП падтрымала рашэнне БХД аб актыўным байкоце выбараў
Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі 21 снежня вырашыла падтрымаць ідэю актыўнага байкоту выбараў да вызвалення ўсіх палітвязняў і прывядзення выбарчага заканадаўства ў адпаведнасць са стандартамі АБСЕ.
Нагадаем, 17 снежня на ўстаноўчым З’ездзе Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” было прынята рашэнне аб актыўным байкоце выбараў у Беларусі да поўнага вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў, унясення зменаў у выбарчае заканадаўства, рэгістрацыі апазіцыйных партый і арганізацый і г.д.