Джордж Буш павіншаваў Паўла Севярынца са сьвятамі
Напярэдадні Калядаў і Новага году былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш даслаў за краты лісты беларускім палітвязьням, у тым ліку сустаршыне БХД Паўлу Севярынцу.
Джордж Буш віншуе беларускіх палітвязьняў
Напярэдадні Раства і Новага году я адпраўляю пасланьне міру і надзеі народу Беларусі.
Палітычным зьняволеным і іх сем”ям — Андрэю Саньнікаву, Міколу Статкевічу, Мікалаю Аўтуховічу, Зьміцеру Бандарэнку, Алесю Бяляцкаму, Зьміцеру Дашкевічу, Эдуарду Лобаву і Паўлу Севярынцу — я хачу выказаць сваё захапленьне вашай адданасьцю будучай Беларусі, свабоднай і дэмакратычнай.
На мінулыя Каляды мы разам з вашымі шматлікімі прыхільнікамі чыталі імёны сотняў людзей, якія перамаглі страх і былі затрыманыя падчас пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў. Хоць бальшыня была вызваленая, многія з вас застаюцца ізаляванымі ад вашых блізкіх і сяброў за вашыя мужныя ўчынкі дзеля свабоды.
На працягу гэтага году сьвет пабачыў нечаканы ўзыход свабоды ў Тунісе, Эгіпце і іншых краінах, якія, на думку шмат каго, былі несумяшчальныя са свабодай. Свабода — усеагульная, і прыдзе дзень, калі яна будзе зьзяць у самых змрочных кутках зямлі.
У гэты сьвяточны час вы мусіце ведаць, што пра вас не забыліся. Лора і я пасылаем нашыя віншаваньні вам і вашым сем”ям, і мы будзем думаць і маліцца пра вас.
Няхай вас блаславіць Бог, каб вы былі на свабодзе і разам з тымі, каго любіце, у 2012.
Джордж Буш.
22 сьнежня 2011