Алеся Чаркашына выклікаюць у пракуратуру

29 снежня 2011 11:23  |  Палітыка

Берасьцейскага гарадзкога каардынатара аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Алеся Чаркашына, які таксама зьяўляецца адміністратарам суполкі Рэвалюцыя Праз Сацыяльныя Сеткі, напярэдадні Новага года выклікаюць у пракуратуру.

 

“Учора (28 сьнежня – прэс-служба БХД) а 12:00 патэлефанаваў мне следчы пракуратуры Берасьця і сказаў каб я да яго зьявіўся па справе  майго дзеяньня ў інтэрнэце. Нібы на сваёй старонцы ў кантакце пад нікам Алесь Змагар я зьмясьціў зварот да моладзі Берасьцейшчыны сабрацца на Новы год пад цэнтральнай елкай горада для супольнага сьвяткаваньня Новага году”, – адзначыў актывіст.

 

“З гэтай нагодай яны мяне выклікаюць ў пракуратуру, каб потым, вядома, даць мне папярэджаньне з КДБ не хадзіць на елку на Новы год. Калі я не зьяўлюся, мяне пагражаюць даставіць сілай. На што я адказаў, каб слалі позву дадому і потым паглядзем”, – распавёў Алесь Чаркашын.

 

Ён таксама паведаміў, што 28 сьнежня да яго бацькоў прыходзіў участковы міліцыянт з позвай у пракуратуру, але ён там зараз не жыве. Алесь Чаркашын адзначыў, што фізычна ня можа патрапіць у пракуратуру Берасьця, бо зараз знаходзіцца ў іншым горадзе.

Болей навін