Уладзь Яроменак галадае на «сутках»
29 сьнежня падчас сустрэчы пасьля арышту першых арыштаваных за акцыю 19 сьнежня, маладафронтаўцы даведаліся, што сябар БХД Уладзімер Яроменак трымае галадоўку. Аб гэтым юнак сам выкрыкнуў паплечнікам з вакна ізалятара па завулку Акрэсьціна ў Менску.
Стала вядома таксама, што Уладзімер плянуе датрымаць галадоўку, каторую ён распачаў адразу пасьля арышту ў знак пратэсту супраць незаконных і палітычна матываваных арыштаў ды прысудаў удзельнікам акцыі ў гадавіну Плошчы-2010.
Як стала вядома пасьля вызваленьня маладафронтаўца Міхася Мускага й прадпрымальніка Алеся Макаева, галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага й беспадстаўнага затрыманьня трымае таксама былы палітвязень Васіль Парфянкоў.