Міхнавец: Гуртавацца, не зважаючы на свае палітычныя погляды (Аўдыё)

01 студзеня 2012 12:50  |  БХД

Старшыня арганізацыі “Беларуская нацыянальная памяць”, прадстаўнік БХД у Польшчы Анатоль Міхнавец лічыць, што 2011 год быў складаным для беларусаў, у тым ліку і для тых, хто жыве за межамі краіны. 

У той жа час, беларуская дыяспара стала аб’ядноўвацца, каб супрацьстаяць тым працэсам, якія праходзяць у Беларусі пад уплывам Аляксандра Лукашэнкі.

– Беларусы, на мой погляд, калі казаць пра замежжа, знаходзяцца на новым этап гуртавання. Узніклі прадстаўніцтвы, цэнтры за мяжою – у Вільні, у Кіеве, у Варшаве. Паўстае агульнае паразуменне, бо як вядома, усе прадстаўляюць розныя палітычныя сілы. Але зараз іншы час. Дзіўна, што мы так доўга да яго ішлі – каб усім разам змагацца за Беларусь. Спадзяюся, гэты год стане прыступкай да перамогі.

Анатоль Міхнавец асабліва выдзяліў кампанію салідарнасці з Андрэем Жукаўцом, палітуцекачом, якога беларускія ўлады спрабуюць вярнуць на радзіму і асудзіць па авбінавачваннях у нявыплаце падаткаў. Ён таксама ўзгадаў пра непрыемны выпадак з перадачай польскімі ўладамі інфармацыі аб банкаўскіх рахунках правабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджанага да турэмнага зняволення.

 

Болей навін