Кіраўніцтва БХД ушанавала памяць Адама Станкевіча (фота)

06 студзеня 2012 13:32  |  Палітыка

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі і адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі 6 студзеня прыйшлі да Архікатэдральнага касцёла імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Менску, каб ушанаваць памяць аднаго з заснавальнікаў БХД ксяндза Адама Станкевіча, 120-годдзе якога сёння святкуецца ў Беларусі.

 

Разам з імі ўдзел у акцыі ўзялі жонка Віталя Рымашэўскага Наста і дачка Ева. Яны ўсклалі кветкі да крыжа перад касцёлам, а пасля перадалі ў курыю зварот да беларускіх біскупаў з просьбай ушанаваць памяць дзеяча.

 

Адам Станкевіч нарадзіўся 6 студзеня 1892 года. Браў актыўны ўдзел у беларускім нацыянальным рухам, быў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў БХД у Заходняй Беларусі, за што неаднаразова пераследваўся польскімі і савецкімі ўладамі. Загінуў ў 1949 годзе ў ГУЛАГу.

 

Кіраўніцтва БХД ушанавала памяць Адама Станкевіча (фота)

Болей навін