Бабруйскія актывісты зладзілі акцыю дапамогі бабулі Яўгена Васьковіча
Актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” разам з актывістамі АГП 9 студзеня ў Бабруйску зладзілі акцыю дапамогі бабулі сябра БХД, палітвязня Яўгена Васьковіча.
Ініцыятарам акцыі выступіў аргкамітэт БХД. Яе правядзенне падтрымала Рада дэмакратычных сілаў Бабруйска, паведаміла магілёўская абласная каардынатарка БХД Таісія Кабанчук.
Паводле яе словаў, актывісты сабралі калядныя віншаванні, падарункі і грашовыя ахвяраванні, якія перадалі Зоі Іванаўне. Сярод калядных падарункаў былі таксама раздрукоўкі інтэрнэт-матэрыялаў пра Яўгена, у тым ліку артыкул Паўла Севярынца “Усмешка Васьковіча“.
“Бабуля вельмі расчулілася, пабачыўшы фота свайго ўнука”, – адзначыла Таісія Кабанчук.