Анатоль Міхнавец перадаў дацкаму амбасадару зварот прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці (фота, відэа)
10 студзеня ў Варшаве беларусы зладзілі пікет каля Прэсавага Цэнтра “Фоксал”, дзе адбывалася адзначэнне пераходу старшынства ў Еўрасаюзе да Даніі, якая будзе кіраваць у Радзе ЕС бліжэйшыя 6 месяцаў. Гэтая акцыя мае на мэце прыцягненне большай увагі дыпламатычных колаў Даніі да праблемаў з дэмакратыяй у Беларусі. Сярод удзельнікаў былі і сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Міністар Даніі па справах ЕС спадар Нікалай Вамэн асабіста прывітаў удзельнікаў пікета. Сябар БХД Анатоль Міхнавец перадаў дацкаму амбсадару ў Польшчы зварот прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці датычна становішча ў Беларусі.
Неўзабаве адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў БХД і “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі” з амбасадарам Даніі, які запрасіў удзельнікаў пікету на сустрэчу.