БХД дае рэжыму час да Дня Волі

23 студзеня 2012 08:46  |  Галоўныя навіны

Нацыянальная Рада Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на сваім паседжанні 21 студзеня абсалютнай большасцю галасоў прыняла рашэнне аб фармаце палітычнай кампаніі 2012 году. У бліжэйшы час умовы, выстаўленыя рэжыму, будуць перададзеныя ў адміністрацыю Лукашэкі, “Нацыянальны сход” і кабінет мінстраў.

 

Калі да Дня Волі не будуць вызваленыя і рэабілітаваныя ўсе палітвязні, не будзе зменена выбарчае заканадаўства, зарэгістраваныя БХД і іншыя арганізацыі, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя разгортвае кампанію актыўнага байкоту. Нацыянальная Рада запланавала разам з іншымі дэмакратычнымі сіламі падрыхтаваць моцную інфармацыйную кампанію, масавыя назіранні для фіксацыі байкоту, правядзенне Ўсебеларускага Народнага З’езду як заканадаўчай альтэрнатывы.

 

Рашэнне Нацыянальнай Рады Партыі БХД

 

Асноўнай задачай палітычнай кампаніі 2012 году з’яўляецца дэлегітымізацыя рэжыму і ўзмацненне падтрымкі БХД сярод насельніцтва Беларусі і міжнароднай супольнасці.

У мэтах выканання рашэнняў IV З’езда Партыі БХД пастанаўляем:

  1. да 15.02 абмеркаваць супольны план з нацыянальнай і рэгіянальнымі кааліцыямі дэмакратычных сіл і супольна перадаць у органы кіравання патрабаванні аб вызваленні і рэабілітацыі ўсіх палітычных вязняў, змены выбарчага заканадаўства, рэгістрацыі палітычных партый і грамадскіх арганізацый, якім незаконна было адмоўлена ў рэгістрацыі, доступе да дзяржаўных СМІ. На выкананне нашых патрабаванняў мы даем тэрмін да 23.03.2012 г.;
  2. да 1.02 сфармуляваць канцэпцыю стварэння незалежнай заканадаўчай альтэрнатывы – Усебеларускага Народнага З’езду і прапанаваць яе іншым дэмакратычным сілам. Прапанаваць дэмакратычным сілам дату Усебеларускага Народнага З’езду – 23.06.2012 г.;
  3. рэгіянальным кіраўнікам да 15.02 узгадніць кампаніі інфармавання і назірання з партнёрамі на рэгіянальным узроўні, скласці супольны спіс адказных за акругі;
  4. да 24.02 распрацаваць і да 24.03 правесці інфармацыйную кампанію накіраваную на растлумачэнне палітычнага становішча ў краіне і ідэі актыўнага байкоту. Інфармацыйныя матэрыялы павінны ўключаць:
  • нашыя патрабаванні да ўладаў
  • інфармацыю пра БХД
  • інфармацыю пра рэгіянальных лідэраў БХД (па жаданню)
  • інфармацыю пра мясцовыя праблемы (Рада Народных Дэпутатаў)
  • заклік далучацца да дзейнасці БХД;

        5. да 01.06 падрыхтаваць не менш за 1000 назіральнікаў, здольных зафіксаваць эфектыўнасць актыўнага байкота, альбо, у выпадку выканання нашых умоваў, узровень сумленнасці і празрыстасці праведзянных выбараў.

 

Правесці наступную Нацыянальную Раду БХД 24.03. Калі нашыя умовы не будуць выкананыя – пачаць кампанію актыўнага байкоту.

 

 

Менск, 21.01.2012

Болей навін