Гомельскі БХД: “Мы за байкот выбараў пры невыкананні рэжымам нашых умоваў” (Аўдыё)

25 студзеня 2012 22:42  |  БХД

Гомельская філія Беларускай хрысціянскай дэмакратыі далучаецца да рэспубліканскага байкоту выбараў. Фармат палітычнай кампаніі 2012 быў прыняты ў выніку 4-гадзінных дэбатаў пераважнай большасцю галасоў. 

Як паведаміў каардынатар аргкамітэта па стварэнні БХД па Гомельшчыне Юры Клімовіч, мясцовыя актывісты БХД падтрымалі рашэнне Нацыянальнай Рады аб магчымым байкоце парламенцкіх выбараў: 

— Мы будзем байкатаваць выбары, калі не будуць вызваленыя палітзняволеныя, калі не будуць ўнесены змены ў заканадаўства, калі апазіцыя не атрымае дасяг у дзяржаўныя СМІ. Прыктычныя вынікі і ад стратэгіі байкоту, і ад стратэгіі ўдзелу ў выбарах з вылучэннем кандыдатаў будуць вельмі падобныя. У тым сэнсе, што практычна гэта не будзе мець аніякага значэння. Толькі хіба маральнае суцяшэнне.

Сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі даюць рэжыму час на выкананне ўмоваў. Калі да Дня Волі 25 сакавіка яны не будуць выкананыя, то партыйцы распачынаюць кампанію актыўнага байкоту.

 

Болей навін