Аляксей Шэін: без змены ўлады становішча беларускай мовы не палепшыцца

08 лютага 2012 12:36  |  Палітыка

Былы сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, а цяпер сябар Нацыянальнай Рады БХД Аляксей Шэін пракаментаваў заяву міністра культуры Паўла Латушкі аб тым, што дзяржаўныя органы, асабліва на мясцовым узроўні, не выконваюць зацверджаны ўладамі план па папулярызацыі беларускай мовы.

 

“Нятрэба быць занадта дасведчаным, каб адрозніць праўду ад хлусні. Напрацягу ўсяго кіравання Лукашэнкі беларуская мова свядома выціскалася з грамадскага ўжытку. Гэтая палітыка базуецца не толькі на рыторыцы Лукашэнкі, які заяўляў, што існуе толькі дзве вялікія мовы – расейская і анлійская – і, што па-беларуску нельга нічога вялікага сказаць”, – адзначыў ён.

 

Мы бачым, што колькасць беларускамоўных школ і вучняў, якія навучаюцца па-беларуску, у параўнанні з сярэдзінай 90-х знізілася катастрафічна. Дзяржаўныя смі вяшчаюць амаль выключна па-расейску. Па-расейску ж размаўляюць хіба ўсе дзяржчыноўнікі, за выключэннем хіба самога Латушкі. Таму не трэба рабіць добрую міну пры дрэннай гульні”, – падкрэсліў Аляксей Шэін.

 

“Пакуль у Беларусі не зменіцца ўлада, сур’ёзных зменаў у пытанні развіцця беларускай мовы чакаць не даводзіцца. Толькі ў нармалёвай, вольнай краіне будзе развівацца беларуская мова. Але для гэтага, безумоўна, трэба будзе прыняць і рэалізаваць цэлы комплекс мер”, – лічыць сябар Нацыянальнай Рады БХД.

Болей навін