Напад на Ліцьвінскі клюб – спланаваная акцыя тэрору

09 лютага 2012 09:32  |  Галоўныя навіны

Увечары 8 лютага ў Менску спецназ уварваўся на паседжанне Ліцьвінскага клюбу, затрымаўшы пры гэтым 32 чалавекі, у тым ліку трох няпоўнагадовых. Затрыманне адбывалася брутальным чынам. Пры гэтым у доме, дзе праходзіла паседжанне, былі пабітыя ўсе вокны. Бандытаў у форме не спыніла нават тое, што на хрысціянскай сустрэчы было шмат дзяцей. Праз тры гадзіны ўсе затрыманыя былі вызвалены з Маскоўскага РАУС.

 

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя лічыць, што гэты напад – спланаваная акцыя запалохвання грамадства, якое ва ўсім свеце называецца тэрорам.

 

Напад на Ліцьвінскі клюб – яшчэ адно сведчанне таго, што рэжым не шукае паразумення з грамадствам Беларусі. Відавочна, што размаўляць у такой атмасферы застрашвання пра “ўдзел у выбарах” – проста амаральна.

 

Наш адказ на тэрор рэжыму – байкот і салідарнасць.

Болей навін