Украінскі Камітет вызвалення палітвязняў накіраваў 30 лістоў Васьковічу
Восьмага лютага 2012 года у Кіеве адбыўся вечар салідарнасці з беларускімі палітвязьнямі. На офісе Народнага Руху Украіны быў прадэманстраванны слайд-фільм “Палітвязьні” рэжысера Вольгі Мікалайчык, вытворчасці творчай суполкі “BRAMAFILM”.
На вечарыне выступілі: намеснік старшыні Народнага Руху Украіны Іван Крулько, старшыня Руху Салідарнасці “Разам” і “Беларускага Цэнтру” Вячаслаў Сіўчык, каардынатар Камітету вызвалення палітвязняў Мікола Коханіўскі, намеснік старшыні “Беларускага Цэнтру” і лідар “Правага Альянсу” Юрась Карэтнікаў і іншыя. У выступах гучала занепакоеннасць лёсам Міколы Аўтуховіча, які быў кінуты за краты 3 гады таму, і іншых беларускіх палітвязняў.
Украінцы салідарныя з беларускімі палітзняволеннымі. Так па ініцыятыве украінскага камітэту вызвалення палітвязняў накіраванна больш за трыццаць лістоў беларускаму палітвязню Яўгену Васьковічу. Прадстаўнікі Моладзевага Народнага Руху Украіны выказалі сваю асаблівую заклапочаннасць лёсам лідара “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча і яго паплечніка Эдуарда Лобава.
Ўсе ўдзельнікі імпрэзы выказалі сваё захапленне мужнасцю беларускіх змагароў, як палітвязняў і іх родных і паплечнікаў, так і рэжысерам фільму. Пасля кожнага выступу на вечарыне салідарнасці гучалі беларускія песні барда Андрэя Касмовіча.