Гарадзенскія актывісты БХД засноўваюць уласны СМІ
У Гародні прайшла чарговая сустрэча мясцовага актыву аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.
Падчас сустрэчы абмяркоЎваліся надзённыя пытанні работы БХД на бліжэйшую перспектыву. Галоўным было стаўленне актыву БХД Гародні да ідэі няўдзелу сяброў партыі у маючых адбыцца выбарах. Тут думкі апынуліся палярнымі. Аднак пасля аргументавання некаторых момантаў лідарам актыву БХД Гародні Міколам Баўсюком большасцю галасоў прайшла прапанова Гарадзенскай рэгіянальнай арганізацыі БХД ісці у агульным рэчышчы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Па словах спадара Баўсюка асноўным накірункам працы на бліжэйшы час павінна быць справа пашырэнння кантактаў мясцовых актывістаў з грамадзкасцю горада. Неабходна ўсебакова пашыраць сферу прысутнасці актыву ў грамадскім жыцці гарадзенцаў тлумачыць мэты, ідэі і задачы БХД на месцах.
Другім пытаннем было абмеркаванне праекта зварота гарадзенскага актыву БХД да адміністрацыі аблвыканкама ў накірунку паляпшэння альбо рашэння набалелага пытання Ў жыццядзейнасці вобласці – работы устаноў аховы здароўя. Зварот пасля абмеркавання і вынесеных прапаноў і заўваг быў ухвалены. Хутка ён будзе растыражыраваны і адпраўлены на рэагаванне кіраўніцтву аблвыканкама Гарадзенскай вобласці.
Цікаўным і змястоўным было абмеркаванне трэцяга пытання, аб заснаванні у Гародні свайго друкаванага выдання. Падрыхтоўцамі праекту была агучана канцэпцыя выдання, яго назва, перыядычнасць друку і фармат. Ухвалена прапанова назваць будучую газету “Крыніца Гарадзенская”, якую плануецца выпускаць накладам пакуль у некалькі соцен паасобнікаў з перыядычнасцю выхаду газеты не радзей аднаго разу на месяц на васьмі старонках. Абмеркаваны змест кожнай старонкі, характар допісаў пошукі рэгіянальных карэспандэнтаЎ і іншае.
Наступная сустрэча актыву і аднадумцаў гарадзенскай суполкі БХД адбудзецца як заўжды ў аўторак 14 лютага а 19-ай гадзіне. Адрас: вул.Будзёнага 48а.