Віталь Рымашэўскі: спецслужбы рыхтуюць сілавы сцэнар
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысцінская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі пракаментаваў заяву КДБ пра тое, што галоўным інтарэсам чэксітаў у 2012 годзе будзе “дзейнасць па абароне канстытуцыйнага ладу Беларусі, недапушчэнні навязвання звонку рэспубліцы палітычнага курсу, які не адказвае яе нацыянальным інтарэсам”. Пры гэтым асноўную ўвагу КДБ мае надаць правядзенню выбарчай кампаніі.
“Улады і сілавыя структуры не зрабілі ніякіх высноваў за мінулы год. А гэты значыць, што спецслужбы зноў рыхтуюць сілавы сцэнар”, – адзначыў ён.
“Менавіта ад дзеянняў сілавых структураў і трэба забяспечваць бяспеку грамадзян Беларусі. Асноўнай задачай КДБ, як і іншых сілавых структур, павінна стаць вяртанне іх у прававыя рамкі, выкананне закону і спыненне гвалту, асабліва падчас выбараў”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.