БХД падае ў суд на Палац культуры МТЗ

15.02.2012, 12:00  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Дырэкцыя Палацу культуры МТЗ даслала адказ на зварот аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" аб дасудовым урэгуляванні справы аб зрыве Устаноўчага з'езду БХД 17 снежня 2011 года.

 

У сваім адказе Дырэкцыя ПК МТЗ паведаміла, што лічыць усе пункты дамовы з БХД аб арэндзе ПК МТЗ выкананымі і не збіраецца кампенсаваць час, калі ёю было адключана асвятленне ў Палацы культуры. У гэтай сувязі аргкамітэт БХД звяртаецца ў суд з патрабаваннем фінансавай кампенсацыі шкоды, якую Дырэкцыя ПК МТЗ нанесла адключэннем святла падчас Устаноўчага з'езду БХД.

 

"Дырэкцыя ПК МТЗ, відавочна, дзейнічала на загад Менгравыканкаму. Яна паводзіць сябе нагла, адчуваючы сваю беспакаранасць. Але мы перакананыя, што беззаконне заўсёды знаходзіць сваё пакаранне", - адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

 

Нагадаем, што асвятленне ў актавай залі ПК МТЗ 17 снежня было адключанае, калі на сцэне з'явіўся забаронены беларускі музыка Лявон Вольскі.

Навіны па тэме