МХД выступае супраць фальсіфікацыі галасоў на “Еўрафэсце”
Маладыя хрысціянскія дэмакраты (МХД) выступаюць супраць фальсіфікацыі галасоў на нацыянальным адборачным конкурсе “Еўрафэст”. Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйнай заяве МХД.
“Мы, маладыя хрысціянскія дэмакраты, выступаем супраць фальсіфікацыі галасавання на “Еўрафэсце”. Бо тое, што фальсіфікацыя адбылася – відавочна. Кім Ланская была прызначана і па якіх якасцях – невядома. Але ж па усіх сацыяльных апытаннях яна стаіць на апошніх месцах, а дзесьці галасы за яе не прывышаюць і 3 %.
“Еўрабачанне” – гэта конкурс, важны для прэстыжу любой краіны. А Беларусь ізноў будзе выступаць на нізкаякасным узроўні.
Дадзены выпадак паказвае, што рэжым ганьбіць не толькі, палітычную, эканамічную, грамадзянскую сістэмы Беларусь, але і культуру Беларусі перад усім светам, абражаючы тым самым увесь народ!
Мы патрабуем перагляду галасоў!”