У Гомелі звальняюць актывіста БХД

16 лютага 2012 08:42  |  Грамадства

У Гомелі адміністрацыя кандытарскай фабрыкі вырашыла не працягнуць кантракт з актывістам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Андрэем Падзеруном. Кантракт з ім скончваецца 27 сакавіка 2012 года.

 

Прычынай звальнення стала інфармацыя, якой актывіст падзяліўся з беларускімі СМІ, пра тое, што супрацоўнікаў фабрыкі ў снежні 2012 года прымусова ў непрацоўны час выганялі на навагоднія мерапрыемствы, арганізаваныя “Спартаком”.

 

Таксама Андрэй Падзярун распавёў СМІ, што некаторыя людзі на кандытарскай фабрыцы працуюць без санітарных кніжак, у выніку чаго могуць пацярпець пакупнікі прадукцыі.

Болей навін