Ад імя БХД невядомыя рассылаюць шавіністычны спам

20 лютага 2012 14:35  |  Грамадства

Нехта ІП Мікалай Селівончык рассылае ад імя БХД са скрыні [email protected] спам шавіністычнага зместу, які скіраваны на распальванне міжнацыянальнай варажнечы як унутры Беларусі, так і па-за яе межамі, у тым ліку супраць Беларусі.

 

У спіс e-mail’аў, уключаных у спам-рассылку, увайшлі шэраг адрэсаў са спісу інтэрнэт-рассылкі БХД. “Ваш еmail находится на сайте https://bchd.info/ – по этой причине Вы включены в эту рассылку новостей,” – адзначаецца ў паведамленні.

 

Якім чынам адрэсы са спісу інтэрнэт-рассылкі БХД патрапілі да ІП Мікалая Селівончыка невядома. У выпадку, калі факты спаму ад імя БХД паўтарацца, аргкамітэт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі будзе вымушаны прыняць адпаведныя меры.

 

Нагадаем, што ўсе сайты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 17 лютага падвергліся DDOS-атацы і былі заблакаваныя цягам усяго дня. 

Болей навін