МХД павіншавала менчукоў з Днём роднай мовы (фота)

21 лютага 2012 15:06  |  Галоўныя навіны

21 лютага Маладыя хрысціянскія дэмакраты павіншавалі менчукоў з Днём роднай мовы. З самай раніцы моладзь разлеплівала на інфармацыйных слупах уздоўж ліній метро “святочныя плакаты” з самымі звычайнымі беларускімі словамі.

 

– На плакатах мы напісалі самыя простыя і звыклыя словы для сучаснага носьбіта беларускай мовы. Агулам выйшла 16 слоў на адзін слуп. Нашыя “слоўнікі” было добра відаць і ранішнія мінакі з цікавасцю разглядалі, што было напісана на слупах. Галоўная задача нашай акцыі – нагадаць грамадству пра складаны стан мовы. Таксама нешматлікія ведалі, што 21 лютага міжнародны дзень роднай мовы. Спадзяемся, што беларусы ўспомнілі лёгка забытыя словы, і абавязкова будуць выкарыстоўваць ва ўжытку, – пракаментаваў Зміцер Трафімчук, актывіст МХД.

 

Як адзначыў іншы актывіст МХД Ігар Лабкоў, толькі адзін мінак выказаў абурэнне з прычыны акцыі. “Ён сказаў, што мы парушаем правы. Але гэта не так. Гэта дзяржава парушае нашы правы і правы іншых беларусаў, вынішчаючы беларускую мову. І сённяшняй акцыяй мы спрабавалі зацікавіць людзей да беларускай мовы”, – адзначыў ён.

 

МХД павіншавала менчукоў з Днём роднай мовы (фота)МХД павіншавала менчукоў з Днём роднай мовы (фота)МХД павіншавала менчукоў з Днём роднай мовы (фота)МХД павіншавала менчукоў з Днём роднай мовы (фота)МХД павіншавала менчукоў з Днём роднай мовы (фота)МХД павіншавала менчукоў з Днём роднай мовы (фота)

Болей навін