Жыхарам Бабруйску раздалі 4 тыс. улётак пра Яўгена Васьковіча (фота)

23 лютага 2012 14:30  |  Палітыка

Бабруйскія дэмакратычныя актывісты распаўсюдзілі сярож жыхароў горада каля 4 тыс. улётак з інфармацыяй пра ўраджэнца горада – беларускага палітвязня, актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўгена Васьковіча, якому 26 лютага спаўняецца 22 гады.

 

“Аркушы мы раскідалі па паштовых скрынях у тых раёнах, дзе жыў, вычуўся і працаваў Яўген, а таксама па выбарчай акрузе, ад якой ён балатаваўся ў мясцовыя саветы. Агулам каля 4 тыс. аркушоў”, – адзначыла магілёўская каардынатарка БХД Таісія Кабанчук.

 

У ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 году ў Бабруйску зрабілі напад на будынак КДБ. Яўгена Васьковіча затрымалі 17 студзеня 2011 года ў Магілёве на наступны дзень пасьля яго ўдзелу ў акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. Пракурор даводзіла, што дзеяньні падсудных маглі прывесьці да зьнішчэньня ўсяго будынка КДБ. Страты маглі скласьці блізу двух мільярдаў рублёў. Рэальныя ж страты ад нападу склалі 253 тысячы рублёў, і гэтыя грошы ўжо выплацілі. Яўген Васьковіч заявіў, што не шкадуе аб учыненым. Ён назваў сябе ліцьвінам і дадаў, што яго сьвяты абавязак — бараніць нацыянальныя беларускія каштоўнасьці. “За іх я ўмерці гатовы, бо жыцьцё кароткае, а радзіма вечная”, казаў хлопец. Яго не спалохаюць цяжкасьці, і ён з годнасьцю іх пройдзе. Скончыў свой кароткі выступ Васьковіч воклічам: “Жыве Беларусь!”. Яўгена Васьковіча суд прысудзіў да сямі год зьняволеньня калёніі ўзмоцненага рэжыму.

 

Хаця хрысьціянскія дэмакраты не падтрымліваюць анархічных мэтадаў, наш абавязак – маліцца за Яўгена, дапамагаць яму і ягоным родным дзеля таго, каб малады хлопец мог зразумець: “ня будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром” (Рым., 12:21).

 

Жыхарам Бабруйску раздалі 4 тыс. улётак пра Яўгена Васьковіча (фота)Жыхарам Бабруйску раздалі 4 тыс. улётак пра Яўгена Васьковіча (фота)Жыхарам Бабруйску раздалі 4 тыс. улётак пра Яўгена Васьковіча (фота)Жыхарам Бабруйску раздалі 4 тыс. улётак пра Яўгена Васьковіча (фота)

Болей навін