Аргкамітэт святкавання Дня волі дамовіўся з МФ аб часе і месцы збору 25 сакавіка
27 лютага адбылося паседжання аргкамітэту па святкаванні Дня Волі. Удзел у ім сярод іншых узялі і прадстаўнікі Маладога Фронту. Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміў адказны сакратар Дзяніс Садоўскі.
Удзельнікі аргкамітэту пагадзіліся на тое, што аргкамітэт разам з МФ будуць сумесна запрашаць удзельнікаў акцыі 25 сакавіка на месца збора ля Акадэміі навук а 13:30.
“Разам з тым, ісціі ці не ісці на плошчу Бангалор кожны будзе вырашаць сам”, – адзначыў Дзяніс Садоўскі.