Віталь Рымашэўскі: абсалютна ірацыянальны крок, які пагражае незалежнасці Беларусі

28.02.2012, 20:52  |  Навіны » Палітыка

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі пракаментаваў сітуацыю з адкліканнем беларускіх дыпламатаў з Польшчы і ЕС і высылкай кіраўнікоў дыпмісій Польшчы і ЕС з Беларусі.

 

"Гэта палітычная памылка, якая нясе катастрафічныя наступствы для Беларусі. Канфрантацыяз ЕС пагражае незалежнасці Беларусі, паглыбляе яе залежнасць ад Расеі", - сказаў ён.

 

"Крок уладаў абсалютна ірацыянальны, тым больш, што ЕС паказаў сваю няздольнасць уводзіць моцныя санкцыі. Да таго ж, увёўшы санкцыі супраць 21 чыноўніка, а не 135 як планавалася, ЕС пайшоў на вялікія саступкі рэжыму. Таму гэта проста ірацыянальна", - адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Навіны па тэме