Конкурс МХД сярод беларускіх студэнтаў працягваецца да 25 сакавіка

01 сакавіка 2012 10:57  |  БХД

Маладыя хрысціянскія дэмакраты працягваюць да 25 сакавіка конкурс, абвешчаны 8 лютага сярод беларускіх студэнтаў.

 

Калі ты беларускі студэнт і гатовы пасябраваць са студэнтамі з Еўропы. Калі ў цябе ёсць цікавыя ідэі па арганізацыі супольных мерапрыемстваў з моладдзю з краін Еўрапейскага Саюза.

Тады мы запрашаем цябе прыняць удзел у нашым конкурсе!

 

Проста дашлі да 25 сакавіка свой праект ці ідэю супольнага мерапрыемства для беларускіх і літоўскіх (або любых іншых ерапейскіх студэнтаў).

 

Трое пераможцаў конкурса стануць удзельнікамі ўнікальнай паездкі па наладжванні кантактаў з моладзевымі арганізацыямі адной з еўрапейскіх краін для сумеснай дзейнасці.

 

І твая ідэя будзе рэалізавана!

 

Дасылай сваю ідэю прымацаваным дакументам на пошту: [email protected]

Дэдлайн: 25 сакавіка 2012 г.

 

Для ўдзелу ў конкурсе дашлі заяўку, у якой пазнач свае імя і прозвішча, кантактныя дадзеныя (нумар тэлефону і адрас электроннай пошты) і паселішча (горад, мястэчка, вёска), у якім ты пражываеш. Самае галоўнае – дашлі тэкст праекта, у якім апішы сваю ідэю (аб’ём – не больш за 2000 знакаў).

 

zajauka_konkurs_mchd.doc [44.5 Kb]

Болей навін