Цэрквы супраць пераносу працоўнага дня на нядзелю

01 сакавіка 2012 13:36  |  Грамадства

Сённяшні ўказ прэзідэнта № 119, згодна з якім у Беларусі рабочы дзень з пятніцы, 9 сакавіка, пераносіцца на нядзелю наўрад ці кагосьці з хрысціян пакіне абыякавым. Складана прыгадаць, ці ўводзілася падобная мера калі б там ні было ў нашай краіне. У прэс-службе Беларускай праваслаўнай царквы і ў сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі перанос працоўнага дня на нядзелю не падтрымліваюць.

– Нішто не можа адмяніць запаведзі Божыя. У нас шмат выпадкаў, калі людзей прымушаюць працаваць у выходныя. Вядома, гэта дрэнна. Вядома, мы гэта не падтрымліваем, – падзяліліся з TUT.BY у прэс-службе БПЦ.

 

У сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі перанос працоўнага дня на нядзелю пракаментавалі наступным чынам:

– Вядома, гэта не нармальна. Мы ведаем, што нядзеля – гэта дзень для сям’і, для адпачынку. А тут усё перагортваецца. Зразумела, ні з якімі пратэстамі і апеляцыямі мы выступаць не будзем, але гэта ненатуральна, – адзначылі там.

Болей навін