У Слоніме на аднаго Леніна стала менш
У Слоніме 6 сакавіка быў дэмантаваны бюст Леніна, які знаходзіўся каля аўтарамонтнага завода.
Як растлумачыў карэспандэнту Аляксей Гусянок, дырэктар прадпрыемства «Вокны-стыль», якому належыць прылеглая тэрыторыя, дэмантаж праведзены са згоды аддзелаў архітэктуры, культуры і ідэалогіі мясцовага выканкама.
– Далейшы лёс бюста будзе вырашаць ўлада, зараз ён перавезены на захоўванне.Ленін дэмантаваны ў сувязі з маючым адбыцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі, -сказаў ён.
Усяго ў Слоніме было чатыры бетонныя статуі першага савецкага тырана, цяпер засталося тры.