Сабіла: Каваленка спыніць галадоўку толькі ва ўласнай кватэры (Аўдыё)

09 сакавіка 2012 11:14  |  Палітыка

 Пастар Эрнст Сабіла сустрэўся ў следчым ізалятары ў Мінску з палітычным зняволеным Сяргеем Каваленкам, які працягае палітычную галадоўку. Святар спрабаваў пераканаць яго спыніць гэтую акцыю пратэсту. Але Каваленка адмовіўся, заявіўшы, што будзе галадаць да адмены незаконнага прысуду.

Палітзняволены завіў, што акцыі грамадскага пратэсту могуць паспрыяць яго вызваленню:

– Ён заявіў, што галадоўку не спыніць, што прымае толькі акцыі, а не словы. Там яму нейкая тэлеграма была аб спыненні галадоўкі, ён прычытаў і кажа: “Не прымаю гэтага ўсяго, хай выходзяць на акцыі, хай мяне выводзяць да дома, да сям’і. Толькі тады я спыню галадоўку. Пакуль я не буду дома, я галадоўкі спыняць не буду”. Стан яго, канешне, цяжкі. І гэта трэба ведаць.

Па словах Эрнста Сабілы, упартасць Сяргея Каваленкі стварае вялікую небяспеку для яго здароўя і жыцця. Улада не пойдзе на задавальненне яго патрабаванняў і будзе толькі рада, калі з Каваленкам здарыцца нешта дрэннае. “А Беларусі Сяргей Каваленка патрэбны жывы. Буду маліцца за яго свабоду”, – кажа Эрнст Сабіла.

 

Болей навін