У Менску невядомыя абрабавалі капліцу ў Каменнай горцы
У Менску невядомыя абрабавалі каталіцкую каплічку Маці Божай Будслаўскай, што знаходзіцца ў Каменнай горцы.
Злодзей залез у каплічку праз вакно. “Шмат рэчаў вынеслі, але добра хоць Езуса не змаглі”, – адзначае на старонцы “Катлікі Беларусі” парафіянка Наста Басанец.
Гэта ўжо не першы акт вандалізму ў дачыненні да капліцы. Раней “там звалілі Крыж – кажуць, што перад гэтым у фігуру Езуса Укрыжаванага стралялі”, а таксама разбівалі цэглу на будоўлі касцёлу.