Справу ў дачыненні Дзяніса Дашкевіча перадалі ў суд
Справу ў дачыненні да рагачоўскага каардыанатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Дзяніса Дашкевіча перадаі ў суд. Пра гэта ён паведаміў прэсавай службе БХД, адзначыўшы, што пра час суду яму паведамяць позвай.
Актывіста вінавацяць паводле арт. 9.21 КоАП Беларусі у парушэнні аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў. Заяву на яго ў пракуратуру напісаў рэдактар афіцыйнай раённай газеты“Свабоднае слова” Андрэй Шышкін. Афіцыйнай прычынай заявы стала змяшчэнне на незалежным навіновым сайце vrоgаcheve.ru дзевяці матэрыялаў з газеты і фотаздымка старшыні райвыканкаму Віктара Банчука. Міліцыя лічыць адміністратарам сайту Дзяніса Дашкевіча, таму і склала супраць яго адміністрацыйны пратакол.
Актывіст адзначае, што у Рагачове незалежны сайт карыстаецца вялікай папулярнасцю. Яго штодзённая наведваемасць у 30-тысячным Рагачове складае 400 чалавек, што, па словах Дзяніса Дашкевіча, значна больш за наведваемасць сайту “Свабоднага слвоа”. “Гэта звычайная зайздрасць да папулярнасці сайту, спроба такім чынам змагацца з канкурэнцыяй”, – адзначыў каардынатар БХД.