Дашкевіча зноў змясцілі ў штрафны ізалятар

14 сакавіка 2012 15:57  |  Палітыка

Паводле адміністрацыі папраўчай установы, старшыня Маладога Фронту, сябар БХД Зміцер Дашкевіч адмаўляецца выконваць законныя патрабаванні ахоўнікаў. Паплечнікі ж Дашкевіча заяўляюць пра правакацыю супраць свайго лідара.


Паводле нявесты актывіста Насты Палажанкі, яшчэ ў мінулым сваім лісце Дашкевіч рыхтаваўся да такога развіцця падзеяў і не выключаў новага змяшчэння ў штрафны ізалятар. Там лідара Маладога фронту наведала адвакат.

 

– Сустракаўся адвакат з Дашкевічам. Стала вядома, што Дашкевіч зноў знаходзіцца ў ШІЗА. Невядома канкрэтная прычына, адмаўляюцца гаварыць, тлумачаць, што Дашкевіч адмаўляецца выконваць іхныя патрабаванні. Пакуль нават невядома, на які тэрмін змешчаны. Літаральна ў кожным лісце ён пісаў, рыхтуйцеся, што назад вярнуся ў ШІЗА.

 

Гэта ўжо трэцяе за некалькі апошніх месяцаў змяшчэнне Змітра Дашкевіча ў штрафны ізалятар Глыбоцкай калоніі.

Паводле Насты Палажанкі, адміністрацыя калоніі ў гэты раз ізноў не дала адвакату паразмаўляць са зняволеным сам-насам. Размова адбывалася праз шкло ў прысутнасці супрацоўніка адміністрацыі.

Болей навін