Дзяніса Дашкевіча звольнілі з працы
Каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” па Рагачове Дзяніса Дашкевіча звольнілі з працы ў рагачоўскім РайПО. Пра гэта ён распавёў прэсавай службе БХД. З ім не працягнулі кантракт с 13 сакавіка.
“Прама сказалі, што за маю актыўнасць. Дадалі, што “вы ж самі ўсё разумееце”, – адзначыў актывіст.
Дзяніс Дашкевіч з’яўляецца адным з найбольш актыўных актывістаў дэмакратычных сілаў у Рагачове, за што неаднаразова пераследваўся ўладамі. Зараз супраць яго распачатая адміністратыўная справа па ініцыятыве рэдактара раённай газеты. Разам з тым Дзяніс Дашкевіч не спыняе сваёй дзейнасці. Гэтак, ён ініцыяваў і праводзіць кампанію па вяртанню ў горад правядзення Дажынак.